Дзе мае 666 рублёў? Магілёўцы абурыліся дадзенымі пра сярэдні заробак
Белстат падлічыў намінальную налічаную сярэднюю зарплату работнікаў у Магілёўскай вобласці ў снежні — атрымалася роўна 666 рублёў. Але карыстальнікаў сацсеткі vk.com з Магілёўскай вобласці ўразіла не "лічба звера", а велізарная сума, якую, як выявілася, ніхто з іх не атрымлівае.
Адразу пасыпаліся абураныя каментары:
— Дзе нашы 666 рублёў?
— Я ем капусту, а ты — мяса, але ў сярэднім мы абодва ямо галубцы.
— Гэта проста дзікасць!
— Заўтра да бухгалтара пайду па астатнюю частку зарплаты.
— Хутка будзем кідаць фота разліковага ліста, каб паказаць рэальныя лічбы.
А ў нас прапанова: дасылайце фота свайго разліковага ліста нам на пошту [email protected] з пазнакай "ЗП" — раскажыце, якая ў вас на самай справе зарплата!