Дзе патусіць на выхадных 30 жніўня-1 верасня, раіць Андрэй Каравайка

Андрэй Каравайка вядомы сталічны тусоўшчык. Яго гучны смех — часты паказчык узроўню “адтапыркі” на вечарынах. Праўда, апошнім часам Андрэй усё часцей і даўжэй бавіць час у Індыі, таму злавіць яго дзе-небудзь на радзіме даволі складана.

Сваё бачанне выдатных выходных на мяжы лета і зімы вядомы журналіст пачынае з… вечарынаў!

Раіць схадзіць

Не раіць

Вечарынкі

Дыскатэка для Меламанаў

30 жніўня, пятніца:

"Графіці"

Пачатак: 23:00

Квіток: чэк-бар 60 тыс.

Даведкі: 638-4444

EVM - PARTY!

31 жніўня, субота:

"Графіці"

Пачатак: 23:00

Квіток: 50 тыс.

Даведкі: 638-4444

Мерапрыемствы

15-ы міжнародны фестываль арт-перфоманса “Navinki-2013”

31 жніўня, субота:

Музей сучаснага выяўленчага мастацтва

Выступы 14:15-19:00

1 верасня, нядзеля:

Выступы: 14:00-19:00

2 верасня, панядзелак:

В. Вяча

Выступы: 13:00-17:00

Даведкі: (29)3990722

“Мяне зацікавіла “Дыскатэка для меламанаў” у гэтую пятніцу. Будзе гучаць музыка Blur і Gorillaz — выдатныя гурты, з задавальненнем патанчыў бы пад іх песні. Тым больш, дыскатэка будзе бясплатнай. Як бы гэта не было банальна, але ў суботу я зноў жа пайшоў бы ў “Графіці”. Літаральна ўчора сустрэў на вуліцы Юлю Шаўчук, якая мяне пераканаўча заклікала паслухаць іх баба-гурт “ЭВМ”. Іх — гэта значыць чароўнай часткі гурта “Разбітае сэрца пацана”. Што гэта будзе, я не магу ўявіць, але перакананы, што будзе цікава, бо вельмі люблю абедзвюх дзяўчат”.

Тэатры Андрэй Каравайка вельмі любіць, але “неяк забыўся пра гэта” і ўжо вельмі даўно не ходзіць. За што яму, безумоўна, сорамна. А вось кінатэатры тусоўшчык не наведвае прынцыпова.

“Я не маю такой звычкі, — тлумачыць Андрэй. — Напэўна, клёва глядзець фільм на вялікім экране і з добрым гукам, але я магу і пачакаць паўгода, калі фільм з’явіцца ў інтэрнэце, і паглядзець яго на сваім маленькім адзінаццацідзюймавым нэтбуке. Для мяне форма не самае галоўнае, для мяне ўсё ж больш важны змест фільма. Я нава, не ведаю якія цяпер навінкі. А падчас выбару фільма я звычайна раюся з сябрамі, якія ходзяць у кінатэатры і могуць нешта сказаць пра фільмы”.

Жывыя канцэрты, якіх нямала на бліжэйшыя выходныя, Каравайка не зацікавілі. Маўляў, усе адзначаюць апошні дзень лета, першы дзень восені — “але ўсё гэта, хутчэй за ўсё, будзе банальна і звычайна!”. Выставы таксама не кранулі Андрэя, хіба толькі прапанова “Музея сучаснага выяўленчага мастацтва”.

15-ы міжнародны фестываль арт-перфоманса “Navinki-2013”. Па-першае, мне спадабалася сама назва “Навінкі-2013”!) Пачнецца гэта ўсё ў суботу і будзе праходзіць тры дні, прычым, апошні дзень будзе з выездам пад Мінск на Вячу. Арт-перфоманс мне заўсёды падабаўся, як жанр мастацтва. Думаю, што нешта цікавае на гэтым фэсце будзе”.

Дакладных мерапрыемстваў, на якія Андрэй Каравайка не раіць хадзіць — няма. Але ёсць месца, куды журналіст і тусоўшчык ніколі не хадзіў і не пойдзе. Пужае Андрэя назва “Тусэ”, маўляў, “па адной назве зразумела, што там адбываецца! Не для мяне гэта”.

фота: gluctim.livejournal.com, evgeniaby.livejournal.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі