Новы "трэнд": мінскія мункі!

Гэта не сур’ёзны турыст-беларус, гэта больш весела і канцэптуальна. Акцёрка “Свабоднага тэатра” Юля Шаўчук фатаграфуецца на фоне мінскіх славутасцяў, капіюючы персанажа карціны “Крык” Эдварда Мунка.

“Ідэя з’явілася пару гадоў таму. Ды і як з’явілася: я ў Лондане спрабавала рабіць нестандартныя фоткі стандартных месцаў для фотаздымкаў. І вось, адным з такіх нестандартных выразаў твару, цела і г.д. стаў “Крык” Мунка, — распавядае Еўрарадыё Юля Шаўчук. — Мы шмат дзе бываем з тэатрам, і я заўжды ляплю цяпер мункаў у пазнавальных месцах. Хачу, каб сур’ёзны беларус абаср..ся, бо ён нейкі… Ну… Не вельмі разумны”.

Юля хоча зрабіць мункаў па ўсім свеце і не мае нічога супраць таго, каб людзі паўтаралі яе “тэхніку”. “Няхай бы фота-крык заняў сваю маленькую нішачку”.

Больш мункаў можна паглядзець у альбоме Юлі Шаўчук вК.

“Крык” — самая вядомая карціна нарвежскага экспрэсіяніста Эдварда Мунка і адзін з самых дарагіх твораў у гісторыі жывапісу. Існуе некалькі прачытанняў яго сюжэта. Згодна з адным з іх, крычыць на карціне не яе галоўны персанаж — чалавек з вельмі спрошчанай фігурай — а ўся навакольная прырода.

Маска забойцы з амерыканскага трылера “Крык” скапіяваная з выразу твару персанажа Мунка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі