Дзеці ў Оршы былі задушаныя — Генпракуратура

Генпракуратура прыняла да вытворчасці гучную крымінальную справу

Генпракуратура прыняла да вытворчасці гучную крымінальную справу / t.me/prokuraturabelarus/

15 лютага ў Генеральнай пракуратуры Беларусі заявілі, што прынялі да сваёй вытворчасці крымінальную справу па факце забойства ў Оршы чацвярых малалетніх дзяцей. Там паабяцалі, што "будзе дадзена прынцыповая прававая ацэнка дзеянням усіх кампетэнтных службаў".

Следчы камітэт паведаміў пра забітых дзяцей ва ўзросце ад 1 да 8 гадоў і затрыманую 36-гадовую маці ўвечары 14 лютага. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "забойства дзвюх і больш асоб, учыненае ў дачыненні да малалетніх".

У Генпракуратуры распавялі, што ў аршанскую міліцыю пра забойства дзяцей паведаміла сацыяльны педагог. Пацвярджаецца неафіцыйная інфармацыя, што яны былі задушаныя.

Маці дзяцей знаходзілася ў сацыяльным адпачынку. У іх былі розныя бацькі, якія з сям'ёй не жылі. Адзін з бацькоў раней быў накіраваны ў лячэбна-працоўны прафілакторый. Раней у дачыненні сям'і тройчы праводзіліся сацыяльныя расследаванні. Па выніках апошняга з іх у студзені гэтага года было прызнана, што ўсе дзеці знаходзяцца ў "сацыяльна небяспечным становішчы". У доме сістэматычна адсутнічала ежа для дзяцей.

Пацвердзілася інфармацыя, што ў сям'і было 6 дзяцей. Па некаторых звестках, двое з іх у момант трагедыі былі ў бабулі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі