Джоні Дэп атрымаў траўму на здымках "Піратаў Карыбскага мора"

51-гадовы акцёр Джоні Дэп атрымаў траўму ў Аўстраліі на здымках пятага фільма "Піратаў Карыбскага мора" — пашкодзіў руку. Праўда, адбылося гэта не на здымачнай пляцоўцы, а за яе межамі (падрабязнасці не паведамляюцца). Выканаўца ролі Джэка Вераб'я чакае аперацыя, таму ён вярнуўся ў ЗША.

Дарэчы, кампанія Disney (менавіта яна здымае "Мерцвякоў, якія не распавядаюць казкі") супакойвае: інцыдэнт з Джоні Дэпам не паўплывае на дату выхаду на экраіны карціны, а гэта, як вядома, 7 ліпеня 2017 года.

Фота: dailymail.co.uk

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі