Дзмітрый Мядзведзеў прапанаваў вярнуць у Расіі смяротнае пакаранне

Дзмітрый Мядзведзеў​ / ТАСС
Дзмітрый Мядзведзеў​ / ТАСС

Намеснік старшыні Савета Бяспекі і экс-прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў прапанаваў вярнуць у Расіі смяротнае пакаранне. Пра гэта піша "Новая газета" са спасылкай на выказванне Мядзведзева ў сацсетках.

Смяротнае пакаранне не ўжываюць у Расіі з 1996 года. Тады РФ запрасілі ў Савет Еўропы, і ў краіне быў уведзены мараторый на гэты від пакарання. Учора сяброўства Расиі ў Радзе Евроры было прыпынена з-за яе ўварвання ва Украіну.

Мядзведзеў назваў гэта рашэнне еўрапейскіх палітыкаў "дзікай несправядлівасцю".

"Хаця гэта нядрэнная нагода пляснуць дзвярыма і забыцца пра гэтыя бессэнсоўныя багадзельні назаўжды, добрая магчымасць аднавіць шэраг важных інстытутаў тыпу смяротнага пакарання для найнебяспечных злачынцаў", — напісаў ён, каментуючы рашэнне Савета Еўропы.

Адзначым, што Беларусь, якую таксама ў цяперашні час ўспрымаюць як саўдзельніцу Расіі, з Савета Еўропы выключыць не могуць, паколькі яна ў яго не ўваходзіць. Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе, дзе ўжываецца смяротная казнь.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі