“Дзяржаўных” журналістаў прымушаюць пагадзіцца на змяншэнне заробкаў
Супрацоўнiкаў газеты "Мінскі кур’ер" прымусiлi падпiсаць пагадненне, што яны згодныя на знiжэнне заробку.
Пры гэтым канкрэтныя сумы, якія будуць атрымліваць журналісты, у пагадненнi не прастаўленыя. Верагодна, што такую ж паперу прапануюць падпiсаць i супрацоўнiкам “Радыё Мінск”.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміў супрацоўнік выдання, які пажадаў застацца неназваным.
Адзначым, "Мінскі кур’ер" і “Радыё Мінск” уваходзяць у холдынг ”Мінск-Навіны”, заснавальнікам якога з'яўляецца Мінгарвыканкам.