Дзярждэп ЗША кажа, што Лукашэнка кіруе Беларуссю праз аўтарытарныя дэкрэты

Дзярждэп ЗША кажа, што Лукашэнка кіруе Беларуссю праз аўтарытарныя дэкрэты

Дзяржаўны дэпартамент ЗША падрыхтаваў штогадовы даклад па правах чалавека ў свеце за 2016 год. Гэта першы падобны даклад, які апублікавала новая адміністрацыя прэзідэнта Дональда Трампа. Даклад падпісаны новым дзяржаўным сакратаром Рэксам Тылерсанам, перадае Радыё "Свабода".

Раздзел, прысвечаны Беларусі, складае 56 старонак. У ім асноўнымі праблемамі ў галіне правоў чалавека называюцца няздольнасць грамадзян змяніць уладу праз выбары, адсутнасць механізму стрымліванняў і проціваг у палітычнай сістэме і звязаныя з гэтым злоўжыванні ўлады.

У дакладзе гаворыцца, што пасля свайго абрання ў 1994 годзе Аляксандр Лукашэнка падарваў у краіне вяршэнства закону, у тым ліку праз маніпуляванне выбарамі і аўтарытарныя дэкрэты. Усе наступныя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі не адпавядалі міжнародным стандартам, гаворыцца ў дакуменце. Дарэчы, парламенцкія выбары 2016-га года ацэньваюцца гэтаксама.

Аўтары даклада пералічваюць шматлікія факты парушэння правоў чалавека ў Беларусі. Яны падкрэсліваюць жорсткае абыходжанне і катаванні ў беларускіх турмах (спасылкі на смерць у зняволенні Ігара Пцічкіна і Ігара Барбашынскага), а таксама працэсы з палітычнай падшэўкай (судовая справа блогера Эдуарда Пальчыса).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі