Дзярждэп ЗША: У Беларусі існуюць "сур'ёзныя праблемы" ў выбарчым заканадаўстве

Дзярждэп ЗША: У Беларусі існуюць "сур'ёзныя праблемы" ў выбарчым заканадаўстве

Дзяржаўны дэпартамент ЗША вітаў "шэраг паляпшэнняў" падчас парламенцкіх выбараў у Беларусі, якія прайшлі 11 верасня. У той жа час ён наракае на "сур'ёзныя праблемы" ў выбарчым заканадаўстве. У заяве Дзярждэпа таксама вітаецца мірны характар праведзеных выбараў у Палату прадстаўнікоў.

Акрамя паляпшэнняў падчас выбарчага працэсу, адзначаны той факт, што ўпершыню за апошнія 12 гадоў у парламенце Беларусі будуць прадстаўлены альтэрнатыўныя галасы (маецца на ўвазе абранне дэпутатамі сябра АГП і прадстаўніцы грамадзянскай супольнасці). У заяве Дзярждэпартамента гаворыцца і пра гатоўнасць уладаў нашай краіны зарэгістраваць большую колькасць апазіцыйных кандыдатаў, чым на папярэдніх выбарах.

Аднак Беларусь не здолела ў поўнай меры выканаць свае абавязацельствы наконт свабодных і справядлівых выбараў, якія былі выкладзены ў сумеснай заяве назіральных місій БДІПЧ, Парламенцкай Асамблеі АБСЕ і Савета Еўропы. Дзяржаўны дэпартамент ЗША падкрэслівае, што па-ранейшаму адсутнічае празрыстасць пры падліку галасоў, існуе "неплюралістычны склад выбарчых камісій", "медыйнае асяроддзе, якое не дазваляе выбаршчыкам рабіць інфармаваны выбар", адсутнічаюць рэформы у абмежавальным беларускім выбарчым заканадаўстве.

Дзярждэп ЗША ў чарговы раз заклікаў Беларусь правесці сур'ёзную рэформу заканадаўства, якое рэгулюе выбары. Падкрэсліваецца, што гэта не толькі будзе садзейнічаць умацаванню суверэнітэту Беларусі, але і адкрые шлях да паляпшэння дачыненняў з ЗША.

На тэлеканале АНТ сказалі, што вынікі выбараў у Беларусі прыдумалі загадзя

Як апазіцыя патрабавала новыя выбары. Фотарэпартаж

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі