Дзяржсакратар Савету бяспекі расказаў, колькі сілавікоў трэба Беларусі

Дзяржсакратар Савету бяспекі расказаў, колькі сілавікоў трэба Беларусі

Сілавікоў у Беларусі мусіць быць столькі, колькі трэба згодна з рэальнай абстаноўкай. Пра гэта дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Станіслаў Зась паведаміў у праграме "Галоўны эфір". Інтэрв'ю з ім выйшла на тэлеканале "Беларусь 1" увечары 25 снежня.

Зась распавёў пра аптымізацыю ў сілавых ведамствах. Ён заявіў, што аптымізацыя адбываецца па патрабаванні Аляксандра Лукашэнкі. "Кіраўнік дзяржавы жорстка патрабуе, каб мы пазбаўляліся ад усяго надуманага, лішніх функцый, другарадных задач. То бок ад усяго таго, без чаго можна працаваць і выконваць свае галоўныя задачы па прызначэнні", — патлумачыў чыноўнік.

Ён дадаў, што скарачэнне сярод сілавікоў праводзіцца паэтапна і паступальна. Назваў Зась і галоўную мэту гэтых мерапрыемстваў: "Мы бачым галоўную мэту (яна таксама пазначаная кіраўніком дзяржавы): у нас сілавікоў павінна быць роўна столькі, колькі трэба нашай краіне зыходзячы з рэальнай абстаноўкі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі