Дзяржсакратар ЗША назваў Аляксандра Лукашэнку "апошнім дыктатарам Еўропы"
Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен назваў Аляксандра Лукашэнку "апошнім дыктатарам Еўропы". 8 сакавіка ён выступіў на анлайн-цырымоніі ўручэння штогадовых узнагарод Дзярждэпартамента за грамадзянскую мужнасць жанчынам з усяго свету. Блінкен згадаў беларускую палітзняволеную Марыю Калеснікаву, якая знаходзіцца за кратамі з пачатку верасня 2020-га. "Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў [у Беларусі] яна мабілізавала жанчын па ўсёй краіне, каб пратэставаць супраць кіравання Аляксандра Лукашэнкі — апошняга дыктатара Еўропы", — сказаў дзяржсакратар Злучаных Штатаў.
Энтані Блінкен заявіў, што ЗША заклікаюць да неадкладнага вызвалення Калеснікавай і ўсіх палітвязняў у Беларусі (іх на сённяшні дзень 269).
Як паведамляла Еўрарадыё, нядаўна Дзярждэпартамент ЗША ўзнагародзіў Марыю Калеснікаву за грамадзянскую мужнасць.
"Справядлівыя выбары ў Беларусі ўмацуюць таксама нашу ўласную [амерыканскую] дэмакратыю", — сказала на той жа цырымоніі Джыл Байдэн, першая лэдзі ЗША.
.@SecBlinken: For 15 years, the State Department has given the International #WomenofCourage award to women around the world who have shown exceptional strength and leadership in advocating for peace, justice, human rights, and gender equality – often at great risk to themselves. pic.twitter.com/et6ruJYTPt
— Department of State (@StateDept) March 9, 2021
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.