Дзяржсакратара Савета бяспекі Аляксандра Мяжуева адправілі ў адстаўку

Аляксандр Лукашэнка адправіў у адстаўку дзяржсакратара Савета бяспекі Беларусі Аляксандра Мяжуева. Як перадае БЕЛТА, гэта зроблена па просьбе самога сілавіка ў сувязі са складанымі сямейнымі абставінамі.

Нагадаем, што Мяжуева прызначылі дзяржсакратаром Савета бяспекі ў снежні 2013 года. Перад гэтым ён займаў пасаду старшыні камісіі па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў.

Як паведамляла Еўрарадыё, 23 чэрвеня ў адстаўку быў адпраўлены начальнік упраўлення ракетных войскаў і артылерыі Генштаба Узброеных Сіл Беларусі генерал-маёр Алег Зямскоў.

Алесін: Сёння трэба і генералу быць “прасунутым”

Фота — grodnonews.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі