Дзяўчына забылася на мінскім вакзале 8,5 тысяч долараў

Невядомая дзяўчына пакінула ў камеры захоўвання на мінскім вакзале пакет з 8,5 тысячамі долараў і не забрала яго своечасова.

Праз пэўны час яна прыйшла на вакзал і напісала заяву, маўляў, забылася грошы.

Але калі даведалася, што трэба будзе ісці ў міліцыю, паказваць там свае пашпартныя дадзеныя, адразу ж заяву... з'ела і збегла.

Грошы пайшлі ў дзяржаўны бюджэт, піша “Советская Белоруссия”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі