ЕГУ пачаў набор студэнтаў на дыстанцыйнае навучанне

У Еўрапейскім гуманітарным універсітэце пачалася рэгістрацыя на дыстанцыйныя курсы веснавога семестра. Навучанне будзе праходзіць па 59 курсах васьмі напрамкаў бакалаўрскай падрыхтоўкі ў ВНУ.

Асноўныя патрабаванні для жадаючых — элементарная камп'ютэрная адукаванасць, доступ да інтэрнету і гатоўнасць рэгулярна прысвячаць навучанню частку свайго часу. Паспяховае праходжанне дыстанцыйных курсаў пацвярджаецца пасведчаннямі і сертыфікатамі універсітэта.

Па выніках некалькіх курсаў у далейшым можна будзе атрымаць дыплом бакалаўра. Рэгістрацыя на курсы працягнецца да 28 лютага. Нагадаем, пасля закрыцця ВНУ ў Мінску ў 2004 годзе ЕГУ аднавіў сваю дзейнасць у Вільні і ў лютым 2006 года атрымаў афіцыйны статус літоўскай ВНУ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі