Эканамічныя і юрыдычныя спецыяльнасці па-ранейшаму самыя запатрабаваныя
У мінулым навучальным годзе на эканамістаў і юрыстаў вучыўся кожны трэці студэнт у Беларусі.
У нашай краіне эканамічныя і юрыдычныя спецыяльнасці сярод студэнтаў застаюцца самымі запатрабаванымі. Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта, нягледзячы на змяншэнне на 41% (у параўнанні з 2010-м) прыёму на згаданыя спецыяльнасці, яны па-ранейшаму застаюцца запатрабаванымі. У мінулым навучальным годзе 37% усіх студэнтаў атрымлівалі адукацыю эканамістаў і юрыстаў.
Як інфармуе БЕЛТА, сярод моладзі таксама карыстаюцца папулярнасцю спецыяльнасці тэхнічнага і будаўнічага профіляў. Па ім навучаецца кожны чацвёрты студэнт Беларусі.
Фота — Fotolia