Экс-беркутавец, які ўцёк з Украіны, наведаў з мінскім АМАП рэзідэнцыю Лукашэнкі
Экс-баец "Беркута" Сяргей Кімінчыжы апынуўся сярод мінскіх амапаўцаў, якія наведалі Палац Незалежнасці.
Экс-баец "Беркута" Сяргей Кімінчыжы апынуўся сярод мінскіх амапаўцаў, якія наведалі рэзідэнцыю Лукашэнкі — Палац Незалежнасці. Цяпер Сяргей — адзін з камандзіраў мінскага АМАПа.
У жніўні ён удзельнічаў у разгоне пратэстоўцаў, а раней затрымліваў палітычных актывістаў і сведчыў у судзе супраць іх.
Сяргею Кімінчыжы 37 гадоў. Ён нарадзіўся ў сяле Васільеўка Адэскай вобласці. Служыў у войску, а потым пайшоў служыць у адэскі "Беркут".
Вядома, што падчас Рэвалюцыі Годнасці байцам гэтага падраздзялення ўдалося прарваць ачапленне, усталяванае грамадскімі актывістамі вакол месца яго дыслакацыі, і дабрацца да Кіева. Яны ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях на Інстытуцкай вуліцы 20 лютага 2014 года, падчас якіх многія пратэстоўцы былі забітыя.
Пра Кімінчыжы і іншых беркутаўскіх байцоў, якія аселі ў Беларусі, падрабязна распавядала выданне "Новы час".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.