Экс-кандыдата ў прэзідэнты Алеся Міхалевіча аднавілі ў Партыі БНФ

Алесь Міхалевіч, які пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 году з’ехаў за мяжу і атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі, адноўлены ў статусе сябра арганізацыі. Міхалевіч звярнуўся з просьбай аднавіць яго ў партыі ў спецыяльным лісце да дэлегатаў з’езду. Ён адзначыў, што не можа цяпер вярнуцца ў Беларусь з-за пераследу спецслужбаў, але гатовы падтрымліваць партыю і плаціць сяброўскія ўнёскі.

Нягледзячы на тое, што старшыня партыі Аляксей Янукевіч быў супраць разгляду заявы Міхалевіча на з’ездзе, “бо ён не заслугоўвае аднаўлення ў партыі”, з’езд большасцю галасоў прагаласаваў за тое, каб задаволіць просьбу палітыка-эмігранта.

Міхалевіч быў выключаны з Партыі БНФ 14 чэрвеня 2008 году рашэннем сойму. На той момант ён быў намеснікам старшыні арганізацыі, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі