Экс-міністра інфармацыі Лілію Ананіч не выклічуць у суд

Экс-міністра інфармацыі Лілію Ананіч не выклічуць у суд

Экс-міністра інфармацыі Лілію Ананіч не выклічуць у суд па справе аўтараў расійскага інфармагенцтва “Рэгнум”. Суддзя Ігар Любавіцкі пагадзіўся з пракурорам Аляксандрам Кісялём, што ў гэтым няма патрэбы, інфармуе Радыё Свабода.

Гучны працэс з 18 снежня праходзіць у Мінскім гарадскім судзе. Сяргея Шыптэнку і Юрыя Паўлаўца абвінавачваюць у распальванні расавай, нацыянальнай і рэлігійнай варажнечы, а таксама ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці (атрымлівалі грошы за артыкулы, якія дасылалі ў Маскву). Дзмітрыя Алімкіна абвінавачваюць толькі ў распальванні варажнечы. За кратамі яны знаходзяцца з канца 2016 года.

Усе трое сваёй віны не прызнаюць. Яны і іх адвакаты настойвалі на выкліку ў суд у якасці сведак Ананіч і былога намесніка міністра інфармацыі Уладзіміра Матусевіча. Аўтары “Рэгнума” перакананыя, што менавіта Лідзія Ананіч (пры пэўным удзеле Матусевіча) ініцыявала экспертнае заключэнне, якое стала прычынай распачацця крымінальнай справы. Між іншым, іх цікавіла, як за адзін дзень удалося правесці пасяджэнне рэспубліканскай экспертнай камісіі, вынесці заключэнне, а таксама звярнуцца ў Следчы камітэт. І ў той жа дзень справа была распачатая. Аднак пракурор выказаўся супраць выкліку на допыт былых кіраўнікоў Міністэрства інфармацыі, з чым пагадзіўся суд.

Працэс адновіцца ў пятніцу, 22 снежня, а 10-й гадзіне.

Экс-міністра інфармацыі Лілію Ананіч не выклічуць у суд
Былы міністр інфармацыі Лілія Ананіч. Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі