Эксперт: Еўропа мае цьмянае ўяўленне пра беларускую прамысловасць
Кіраўнік брусельскай рэдакцыі “Deutsche Welle” Крысціян Ф. Трыпэ, які суправаджаў Беніту Ферэра-Вальднер падчас яе візіту ў Беларусь, лічыць, што Еўропа не збіраецца праяўляць актыўнасць да прыватызацыі беларускіх прадпрыемстваў.
Прынамсі, чуткі наконт дасведчанасці еўрапейскіх прадпрымальнікаў аб беларускай прамысловасці, паводле меркавання спадара Трыпэ, моцна перавялічаныя расійскай прэсай:
Крысціян Ф. Трыпэ: “Беларусь – гэта краіна, якую Еўропа зараз толькі-толькі адкрывае для сябе як партнёра. Еўропа толькі нядаўна пачала ацэньваць Беларусь са свайго гледзішча. Таму людзі з Захаду, з Заходняй Еўропы ведаюць пра Беларусь няшмат.
Яны не ведаюць, што гэта індустрыялізаваная краіна. Яны не ведаюць, якая вытворчасць там развітая. Напрыклад, пра рухавікі і грузавікі. Некаторыя чэхі ды немцы, можа, яшчэ памятаюць трактарны завод, але не больш за тое. Ну, магчыма, яшчэ “Гарызонт” з яго тэлевізарамі.
Таму нават калі вы спытаецеся пра Беларусь палітыкаў у Бруселі, нават еўрапейскіх дэпутатаў: “Што можа зацікавіць еўрапейскія краіны ў Беларусі, дзеля чаго б яны пачалі шукаць у яе асобе партнёра?” – яны адкажуць: “Я не ведаю! Цалкам магчыма, што там няма нічога карыснага”.
Але ў Еўракамісіі цікавасць да Беларусі ёсць, і спадарыня Ферэра-Вальднер ведае, што мы можам знайсці там партнёраў”.
Неўзабаве на Еўрарадыё вялікае інтэрв'ю з Крысціянам Ф. Трыпэ.