Эксперт: Калі б Парашэнка не падаў рукі Пуціну, гэта б было горш за аплявуху
Падаючы руку кіраўніку Расіі, Пётр Парашэнка дзейнічаў не як грамадзянін Украіны, а як прэзідэнт краіны, якой патрэбны мір.
Так Еўрарадыё тлумачыць дыпламат, эксперт Міжнароднага і Еўрапейскага права Вадзім Трухан пацісканне рук паміж Парашэнкам і Пуціным падчас сустрэчы ў Мінску 26 жніўня. Фота якога так абурыла карыстальнікаў сацсетак. Па яго словах, на сустрэчах такога ўзроўню пра тое, каб не паціскаць рукі ці не абдымацца дамаўляюцца загадзя.
Вадзім Трухан: “Але ў дадзеным канкрэтным выпадку, я думаю, дамовіцца пра гэта было немагчыма. Бо для Пуціна гэта была б аплявуха і ён ніколі б не пагадзіўся на сустрэчу без паціскання рук. А калі б гэта было зроблена без папярэдняй дамоўленасці, то гэта б стала прамым крокам да зрыву перамоў”.
Таму, упэўнівае эксперт, у дадзеным канкрэтным выпадку Парашэнка дзейнічаў не як шараговы грамадзянін Украіны, а як прэзідэнт краіны, якой патрэбны мір.
Вадзім Трухан