ЕС абверг інфармацыю аб уключэнні Беларусі ва “Ўсходняе партнёрства”

Еўрасаюз пакуль не прыняў канчатковага рашэння аб уключэнні Беларусі ў праграму "Усходняе партнёрства".

З такой заявай выступіў Ян Сліва, прэс-сакратар пастаяннага прадстаўніцтва Чэхіі, якая старшынствуе ў ЕС.

Такім чынам ён аспрэчыў паведамленне расійскага агенцтва “РИА Новости” пра тое, што 23 лютага Беларусі была ўключаная ва "Ўсходняе партнёрства". Паводле слоў Слівы, рашэнне будзе прынята прыкладна ў сакавіку.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі