Эштан прапанавала егіпецкім уладам вызваліць Мурсі

Прадстаўнік "Братоў-мусульман" Джыхад аль-Хадад растлумачыў, што такая прапанова была перададзеная еўрапейскім чыноўнікам яшчэ да візіту ў Каір кіраўніцы еўрапейскай дыпламатыі Кэтрын Эштан.



Хутчэй за ўсё, ісламісты будуць патрабаваць "адмены перавароту", учыненага 3 ліпеня. Як адзначае сайт podrobnosti.ua, гэта першы выпадак, калі "Браты-мусульмане" спрабуюць наладзіць дыялог з новым егіпецкім кіраўніцтвам.



Тым часам Вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах Кэтрын Эштан заявіла, што не змагла сустрэцца з адхіленым ад улады прэзідэнтам Егіпта Мухамедам Мурсі.



Эштан выказала меркаванне, што Мурсі трэба вызваліць. У сваю чаргу, егіпецкія ўлады запэўнілі яе, што Мурсі пачуваецца добра.



Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі