Памёр былы прэзідэнт Егіпта Хосні Мубарак

Памёр былы прэзідэнт Егіпта Хосні Мубарак

У Егіпце памёр 91-гадовы былы прэзідэнт краіны Хосні Мубарак

Паводле звестак СМІ, ён памёр у адным з каірскіх шпіталяў. У студзені Мубараку рабілі аперацыю ў сувязі з праблемамі з кішэчнікам.

Хосні Мубарак быў прэзідэнтам Егіпта 30 гадоў — з 1981-га па 2011-ы. Пасля масавых вулічных пратэстаў, якія пачаліся у краіне ў студзені 2011 года, ён у лютым сышоў у адстаўку. Пасля адстаўкі Мубарака з сям'ёй змясцілі пад хатні арышт, а ў красавіку 2011-га яго ўзялі пад варту. 

Суд, які адбыўся над Мубаракам у 2012 годзе, прызначыў яму пажыццёвае зняволенне. Экс-прэзідэнта прызналі вінаватым у правакацыі гвалту ў дні рэвалюцыі і гібелі сотняў пратэстоўцаў (па розных звестках, загінулі ад 300 да 800 чалавек). Сам экс-прэзідэнт сваю віну не прызнаў.

Прэзідэнт Егіпта Мухамед Мурсі, які прыйшоў да ўлады ў выніку ваеннага перавароту, адмяніў рашэнне суда і загадаў перагледзець справу. У жніўні 2013-га суд вызваліў Мубарака з-пад варты, аднак неўзабаве на яго пачалі яшчэ некалькі крымінальных спраў за карупцыю. На волю ён выйшаў у 2017 годзе, цалкам апраўданы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі