У Егіпце арыштавалі лідара "Братоў-мусульман"

На думку карэспандэнтаў ВВС, арышт духоўнага лідара "Братоў-мусульманаў" толькі ўзмоцніць раскол у краіне.



Нагадаем, што вайскоўцы жорстка задушылі выступы прыхільнікаў зрынутага прэзідэнта Мурсі. Гэта прывяло да гібелі некалькіх соцень чалавек. У краіне ўвялі надзвычайнае становішча. Дзейнічае каменданцкі час.



З моманту сутыкненняў у Егіпце, распачатых у мінулую сераду, загінулі каля 900 чалавек, у тым ліку каля сотні салдатаў і паліцыянтаў.



Сотні актывістаў руху "Браты-мусульмане" затрыманыя па ўсёй краіне. Мухамед Бадзі хаваўся, ведаючы, што ўлады шукаюць і арыштоўваюць лідараў руху. Па афіцыйных звестках, яго затрымалі ў кватэры на паўночным усходзе Каіра, недалёка ад месца крывавых сутычак з паліцыяй.



Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі