У Егіпце загінулі 638 чалавек, "Браты-мусульмане" правядуць новыя акцыі
Паведамляецца дакладная лічба толькі загінулых прыхільнікаў зрынутага прэзідэнта Мухамеда Мурсі.
Паводле звестак міністэрства аховы здароўя Егіпта, у сутыкненнях паранена амаль 4 тысячы чалавек.
Нагадаем, у сераду паліцыя і войска пачалі разгон намётавых лагероў прыхільнікаў Мурсі ў Каіры, адбыліся сутыкненні і перастрэлкі. Хваляванні перакінуліся і на іншыя гарады гэтай краіны.
Улады Егіпта ўвялі на месяц рэжым надзвычайнага становішча і каменданцкую гадзіну.
Апазіцыйны рух "Браты-мусульмане" ў пятніцу плануе правесці ў Каіры новыя акцыі пратэсту.
Фота — AFP