За адзін дзень беспарадкаў у Егіпце загінула 80 чалавек

16 жніўня па ўсім Егіпце праходзіла маштабная акцыя “Марш гневу”, арганізаваная ісламісцкім рухам “Браты-мусульмане”. Ісламісты заклікалі прыхільнікаў Мурсі выйсці на вуліцы гарадоў у адказ на разгон намётавых мястэчак у Каіры ў сераду.



14 жніўня па распараджэнні ўладаў у Каіры былі ліквідаваныя два такія мястэчкі, у якіх пратэстоўцы цягам некалькіх тыдняў ладзілі сядзячыя пратэсты. У выніку сутыкненняў загінула, паводле афіцыйных звестак, 638 чалавек.



У дадзены момант у Егіпце дзейнічае надзвычайнае становішча, на вуліцах уведзеная каменданцкая гадзіна, перадае ВВС.

Фота: AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі