Егіпецкі суд пастанавіў вызваліць экс-прэзідэнта Мубарака
Суд у Каіры ўхваліў хадайніцтва адваката былога прэзідэнта краіны Хосні Мубарака.
Пра гэта паведамляе interfax.by са спасылкай на міжарабскі тэлеканал "Аль-Арабія". У той жа час ліванскі тэлеканал "Аль-Маядзін" перадае, што Мубарак можа пакінуць турму "Тора" ў чацвер.
У панядзелак адвакат выказаў меркаванне, што яго падабаронны будзе вызвалены на працягу бліжэйшых двух дзён, пасля таго як з яго знялі абвінавачанні ў рамках адной са справаў пра карупцыю.
Раней з Мубарака былі знятыя абвінавачанні ў рамках іншай справы пра карупцыю.
Тым не менш, 85-гадовы экс-прэзідэнт Егіпта па-ранейшаму мусіць з'явіцца ў судзе. Яго чакаюць паўторныя слуханні па справе пра яго датычнасць да гібелі дэманстрантаў у 2011 годзе.
Фота — ntv.ru