МЗС рэкамендуе беларусам часова ўстрымацца ад паездак у Егіпет

МЗС Беларусі напярэдадні распаўсюдзіў заяву, у якой гаворыцца, што "ў сувязі з абвастрэннем унутрыпалітычнай абстаноўкі ў Егіпце Міністэрства замежных спраў... рэкамендуе беларускім грамадзянам, што знаходзяцца на адпачынку ў Егіпце, устрымацца ад паездак за межы курортных зон, выключыць наведванне Каіра і іншых буйных гарадоў, пазбягаць месцаў масавых збораў людзей, падчас знаходжання за межамі гатэляў выяўляць павышаную абачлівасць".


МЗС рэкамендуе грамадзянам Беларусі, якія плануюць свой адпачынак у рэгіёне, "устрымацца ад наведвання Егіпта да нармалізацыі сітуацыі ў краіне".


Дарэчы, па некаторых звестках, у Егіпце цяпер знаходзяцца каля тысячы нашых землякоў. Толькі з Мінску на егіпецкія курорты вылецела каля 550 чалавек.

Фота — AFP 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі