Еўрасаюз даў Расіі тэрмін да 24 ліпеня, інакш будуць жорсткія санкцыі

Як паведамляе Euronews, ЕС патрабуе ад Расіі спыніць падтрымку сепаратыстаў, адвесці войскі ад мяжы з Украінай, выкарыстаць свой уплыў на сепаратыстаў, каб забяспечыць правядзенне міжнароднага расследавання катастрофы "Боінга" "Malaysia Airlines".

"Мы патрабуем пакет мер, мы вывучаем магчымасць абмежаваць для Расіі выхад на еўрапейскі рынак капіталу, на рынак узбраенняў на выпадак, калі Расія не выканае нашыя патрабаванні. Але рашэнне будзе прымацца ў чацвер", — сказала Эштан.

ВВС дадае, што Еўрасаюз узгадніў спіс асобаў, якія будуць даданыя ў расійскі "чорны спіс". Пра гэта паведаміў міністр замежных спраў Нідэрландаў Франс Цімерманс. Паводле яго слоў, спіс будзе прадстаўлены ў чацвер у Камітэт пастаянных прадстаўнікоў ЕС. Хто ў яго патрапіў, міністр не паведаміў.

Таксама Еўрасаюз разгледзіць магчымасць прылічэння да тэрарыстычных арганізацый структуры "апалчэнцаў" у Данецкай і Луганскай абласцях Украіны.

Фота — АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі