Поўнае відэа з сустрэчы Эштан і Лукашэнкі
У беларускай сталіцы 26 жніўня праходзіць саміт з удзелам прадстаўнікоў Мытнага саюза (Беларусі, Казахстана, Расіі), Украіны і ЕС.
Перад яго пачаткам вярхоўная прадстаўніца ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан сустрэлася з Аляксандрам Лукашэнкам. Яна адзначыла важную ролю Беларусі ў правядзенні сустрэчы ў Мінску па ўрэгуляванню сітуацыі ва Украіне.