Еўракамісара 22 чэрвеня павязуць на "Лінію Сталіна"?
Еўракамісар па вонкавых сувязях і палітыцы добрасуседства ЕС Беніта Ферэра-Вальднар наведае Беларусь 21-22 чэрвеня. Праграма візіту пакуль не паведамляецца. На цяперашні момант яшчэ вядуцца ўзгадненні, абмяркоўваецца магчымасць сустрэчы еўракамісара з Аляксандрам Лукашэнкам.
Міжнародны аглядальнік Раман Якаўлеўскі лічыць, што найперш будуць абмяркоўвацца праграма "Ўсходняе партнёрства" і стасункі Мінска і ЕС.
Раман Якаўлеўскі: "Мне так падаецца, што гэты візіт будзе менш цікавы, менш гучны, чым візіт Хаўера Саланы... Проста візіт гэты адбываецца на фоне вельмі цяжкіх адносін з Масквой".
Якаўлеўскі не выключае, што 22 чэрвеня, на ўгодкі пачатку Вялікай Айчыннай вайны, еўракамісара могуць завезці на "Лінію Сталіна".
Нагадаем, візіт Ферэра-Вальднэр у Беларусь планаваўся на 12-13 сакавіка. Аднак напярэдадні, 11 сакавіка, было заяўлена пра яго перанос. Першапачаткова ў Еўракамісіі заявілі, што перанос візіту звязаны з перагружаным графікам еўракамісара.
7 траўня ў Празе Ферэра-Вальднэр растлумачыла: за два дні да візіту ў тэлефоннай гутарцы яе папярэдзілі, што беларускі кіраўнік не зможа яе прыняць, бо паляцеў на адпачынак у Арменію.