Еўракамісія прапануе ўвесці бязвізавы рэжым для Украіны

Еўракамісія прапануе ўвесці бязвізавы рэжым для Украіны

Еўрапейская камісія лічыць, што Украіна выканала ўсе ўмовы, каб Еўрасаюз мог уключыць яе ў спіс краін з бязвізавым рэжымам. Адпаведная выснова была абнародаваная ў пятніцу ў Брусэлі, перадае УНІАН.

У дакладзе Еўракамісіі гаворыцца, што Украіна выканала ўсе патрабаванні чатырох блокаў другой фазы Плана дзеянняў па лібералізацыі візавага рэжыму. Са сваёй заканадаўчай прапановай Еўракамісія выступіць на пачатку 2016 года. Гэтая прапанова мусіць быць зацверджаная Саветам ЕС і Еўрапейскім парламентам, і толькі пасля гэтага яна набудзе моц.

Разам з тым у справаздачы Еўракамісіі ўскосна прызнаецца, што Украіна яшчэ не завяршыла выкананне некаторых пунктаў плана ў частцы барацьбы з карупцыяй.

Фота: telegraf.com.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі