Еўрапейская народная партыя мяркуе, што Лукашэнку трэба судзіць
Феміда
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін павінны паўстаць перад судом за ўчыненыя імі "злачынствы супраць уласных народаў". Пра гэта гаворыцца ў надзвычайнай рэзалюцыі Еўрапейскай народнай партыі (ЕНП), якая мае найбуйнейшую фракцыю ў Еўрапейскім парламенце (26,5% месцаў), піша "Позірк".
Рэзалюцыя прынятая па выніках палітычнай Асамблеі партыі, якая прайшла 13-14 лістапада ў Бруселі.
ЕНП патрабуе неадкладна вызваліць усіх палітвязняў, у тым ліку лідараў і чальцоў беларускіх палітычных партый, сяброўскіх ЕНП. Таксама ЕНП патрабуе "забяспечыць іх поўную рэабілітацыю і кампенсаваць ім шкоду, прычыненую адвольным крымінальным пераследам".
Таксама партыя заклікае вызваліць палітвязняў у Расіі ды іншых краінах.
"Сёння дэмакратыя сутыкаецца з вялікімі праблемамі па ўсім свеце, а аўтакратыі пашыраюць свой уплыў. Паводле ацэнак урада ЗША, у свеце налічваецца больш за 1 мільён палітвязняў. Рэпрэсіўныя рэжымы сістэматычна душаць незалежныя галасы, асабліва ў Расіі і Беларусі", — гаворыцца ў рэзалюцыі ЕНП.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.