Еўрасаюз асуджае прызнанне Расіяй незалежнасці Паўднёвай Асеціі і Абхазіі

Еўрапейскі саюз "рашуча асуджае" рашэнне Расіі аб прызнанні незалежнасці Паўднёвай Асеціі і Абхазіі. Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджанай 26 жніўня заяве цяперашняга старшыні ЕС - Францыі.    
У дакуменце падкрэсліваецца, што рашэнне Расіі "супярэчыць прынцыпам незалежнасці Грузіі, яе суверэнітэта і тэрытарыяльнай цэласнасці, прызнанай Хартыяй ААН, фінальнаму акту канферэнцыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе і адпаведным рэзалюцыям Савета Бяспекі".    

ЕС заклікае да палітычнага вырашэння канфлікту, інфармуе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі