Еўрасаюз і ЗША сёння аб'явяць пра новыя санкцыі супраць Расіі
Гэта рэакцыя на дзеянні Расіі ва Украіне, куды былі ўведзеныя расійскія войскі з цяжкай вайсковай тэхнікай.
Новыя санкцыі ЕС накіраваныя супраць шэрагу буйных расійскіх нафтавых кампаній, якім абмяжуюць доступ да міжнародных рынкаў капіталу. Будзе пашыраны і "чорны спіс" чыноўнікаў ды арганізацый.
ЗША паглыбяць і пашыраць санкцыі супраць фінансавага, энергетычнага і абарончага сектараў Расіі. "Гэтыя меры павялічаць палітычную ізаляцыю Расіі і эканамічную цану для Расіі, асабліва ў галінах, важных для прэзідэнта Пуціна і тых, хто блізкі да яго", — заявіў прэзідэнт ЗША Барак Абама.
У адказ на санкцыі Расія пагражае забараніць імпарт машын і вопраткі з Захаду.
Фота — ria.ru