Еўрасаюз узгадніў санкцыі супраць Расіі, але адклаў іх увядзенне
Як чакалася, рашэнне мусіла быць апублікаванае ў аўторак, 9 верасня, у афіцыйным часопісе ЕС.
Аднак Еўрасаюз вырашыў адкласці на некалькі дзён увядзенне новых санкцый супраць Расіі. Яны, дарэчы, закрануць абаронныя прадпрыемствы, энэргетычны і фінансавы сектары.
Як паведаміў старшыня Еўрасавета Херман ван Рампей, у панядзелак ЕС канчаткова ўзгадніў пашырэнне сектаральных санкцый, але адклаў іх публікацыю, каб ацаніць дзеянне перамір'я ва Украіне. Рампей адзначыў, што ў залежнасці ад сітуацыі, Еўрасаюз гатовы перагледзець узгодненыя санкцыі цалкам ці часткова.
Фота — АР