Еўрасаюз вырашыў не адмяняць санкцыі супраць Расіі

Міністры замежных спраў ЕС вырашылі працягваць у дачыненні да Расіі санкцыі, уведзеныя ў адказ на анэксію Крыма і падтрымку сепаратыстаў у Данбасе. Вярхоўная прадстаўніца Еўрасаюза па знешняй палітыцы і бяспецы Федэрыка Магерыні заявіла, што сітуацыя ва Украіне за апошні час прыкметна пагоршылася, перадае ВВС.

Міністры замежных спраў Еўрасаюза чакаюць, што Расія пачне выконваць мірныя дамоўленасці, якія яна падтрымала ў верасні.

Кіраўніца дыпламатыі ЕС заявіла, што якое-небудзь паслабленне санкцый у дачыненні да Расіі магчымае толькі пасля паляпшэння сітуацыі на ўсходзе Украіны.

Раней з'яўляліся звесткі, што Магерыні прапаноўвала міністрам ЕС правесці адрозненне паміж "крымскімі" і "данбаскімі" санкцыямі. Калі Масква пачала б адыгрываць на ўсходзе Украіны больш канструктыўную ролю, частка санкцый магла б быць адмененая. Аднак гэтая прапанова выклікала негатыўную рэакцыю з боку шэрагу краін ЕС, якія займаюць жорсткую пазіцыю ў дачыненні да Масквы.

Цяпер Магерыні падкрэсліла, што пазіцыя краін ЕС застаецца аднадушнай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі