Фальшывыя "міліцыянты" правялі ператрус у гамяльчаніна
У Гомелі 4 лютага распачалі крымінальную справу на чатырох непрацуючых мясцовых жыхароў. Малодшаму з іх 18 гадоў. Як паведаміў БелаПАН, пад выглядам супрацоўнікаў міліцыі зламыснікі з'явіліся ў кватэру да 21-гадовага гамяльчаніна і заявілі, што неабходна правесці ператрус. У выніку яны забралі ў гаспадара камп'ютар і шэсць мабільных тэлефонаў.
Пацярпелы звярнуўся ў міліцыю. Супрацоўнікі праваахоўных органаў затрымалі злачынцаў. Двое з іх ужо былі судзімыя. Усіх чатырох абвінавачваюць у махлярстве — іх можа чакаць да чатырох гадоў пазбаўлення волі.