Фазель: хакейны ЧС-2021 з палітычных прычын не можам перанесці з Беларусі

Фазель: хакейны ЧС-2021 з палітычных прычын не можам перанесці з Беларусі

Міжнародная федэрацыя хакея выказалася наконт прапановы перанесці чэмпіянат свету 2021 года з Беларусі. "Гэта першы выпадак, калі ўрад прымаючай краіны заявіў пра сваё нежаданне заставацца краінай-гаспадыняй чэмпіянату свету з іншай прымаючай краінай з палітычных прычын,цытуе словы старшыні федэрацыі Рэнэ Фазеля ria.ru. — Міжнародная федэрацыя хакея глыбока заклапочаная нядаўнімі падзеямі ў Мінску, але як спартыўная арганізацыя... не можа перанесці турнір з палітычных прычын".

Пра нежаданне праводзіць чэмпіянат свету разам з Беларуссю, як было запланавана, заявілі ўлады Латвіі з-за падзей у нашай краіне, дзе жорстка падаўляліся мірныя пратэсты. Еўрапарламент у сваёй рэзалюцыі заклікаў не праводіць хакейнае першынство ў Беларусі.

Міжнародная федэрацыя хакея сфармуе экспертную групу па ацэнцы сітуацыі з ЧС-2021. Экспертам у галіне фінансаў, медыцыны, маркетынгу, спорту, права і г. д. даручаць "распрацаваць дакладную карціну сітуацыі". Савет федэрацыі чакае справаздачу для разгляду на сваім пасяджэнні ў лістападзе 2020-га.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі