FEMEN: На пачуцці вернікаў нам напляваць

Еўрарадыё: Што павінна была сімвалізаваць гэтая акцыя?


Аляксандра Шаўчэнка: Падтрымку Pussy Riot, натуральна. Спілоўванне, скідванне ідыёцкіх сярэднявечных рэлігійных прымхаў, якія спыняюць развіццё грамадства, дэмакратычныя змены ў грамадстве, запрыгоньваюць жанчыну. Нашымі акцыямі мы заўжды спрабуем правакаваць людзей на рэакцыю і, вядома ж, разумелі, што нехта абразіцца, а нехта, можа, ўсцешыцца. Менавіта гэтага мы і дамагаліся. Мы хочам, каб грамадства не заставалася абыякавым да падзей, якія ў ім адбываюцца. Мы заўсёды выбіраем такую форму, якая прымусіць людзей устурбавацца, магчыма, спалохацца ды пачаць рэагаваць на тое, што адбываецца.


Еўрарадыё: То бок, вы лічыце, што крыўда можа быць карысная для грамадства?..


Аляксандра Шаўчэнка: Я ўпэўненая, што яна можа быць карысная. Але я не лічу гэта крыўдай па той прычыне, што я чалавек няверуючы. Мы, як арганізацыя, з’яўляемся арганізацыяй глыбока атэістычнай. Таму, на пачуцці вернікаў нам пляваць. Галоўнае, каб не абражаліся пачуцці атэістаў.


Еўрарадыё: А як жа людзі, чые родныя могуць быць пахаваныя на гэтым месцы?..


Аляксандра Шаўчэнка: Калі гэта помнік ахвярам рэпрэсій – то людзі цудоўна разумеюць, што цяпер адбываюцца тыя ж рэпрэсіі. Тое, што мы сёння зрабілі, гэта нешта накшталт помніка тым людзям, якія знаходзяцца ў рэжыме рэпрэсій – дзяўчатам, маткам, якія сядзяць у турме без прычыны на тое. Яны такія ж рэпрэсаваныя. Тут трэба думаць не толькі пра рэпрэсаваных дзядоў, а таксама і пра тое, што цяпер адбываецца тое самае, што адбывалася 50 гадоў таму, з чым мы ўжо змагаліся. Цяпер гэта адбываецца зноў. Мы сачылі за тым, што адбываецца з дзяўчатамі з Pussy Piot. Мы ведалі, што на сёння прызначаны дзень вынясення прыгавора. Мы раздумвалі, як мы можам іх падтрымаць — наша апошняя акцыя нападзення ў Кіеве на Патрыярха Кірыла была таксама ў падтрымку Pussy Riot. Мы ўбачылі гэты крыж на Майдане і падумалі, што ён павінен стаць сімвалам сённяшніх рэпрэсаваных.

Еўрарадыё: Вы выбралі менавіта гэты крыж акурат у сувязі з рэпрэсіямі?


Аляксандра Шаўчэнка: Шчыра кажучы, не. Але, калі ўжо так збеглася — магчыма, гэты сімвалізм не выпадковы.


Еўрарадыё: Але ж гэты крыж з царквою наўпрост не звязаны. Гэта ж не праваслаўны крыж — ён выглядае крыху інакш…


Аляксандра Шаўчэнка: Кожны крыж, кожнае ўкрыжаванне — гэта сімвал рэлігіі. Яго ўшаноўваюць, яго успрымаюць як такі сімвал ды ставяцца да яго, як да такога сімвалу. Калі нестае нейкіх “праваслаўных” дэталек — гэта не праблема, для разумення чалавекам, што мы рабілі ды нашто мы гэта рабілі. І да каго мела дачыненне гэтая акцыя.

© Сяргей Чузаўкоў/AP Photo

 

© Анатоль Сцяпанаў/Reuters

 

Фота: http://www.ridus.ru, femen.livejournal.com, AP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі