Ферэра-Вальднер: У Беларусі сур’ёзна адбіліся наступствы крызісу

“У Беларусі, сапраўды, сур'ёзна адбіліся наступствы фінансавага і эканамічнага крызісу. Пасля таго, як у 2008 годзе эканоміка краіны прадэманстравала 10-адсоткавы рост, сёлета ўсё кажа на карысць таго, што будзе назірацца значная рэцэсія, якая суправаджаецца падзеннем прамысловай вытворчасці і праблемамі балансу плацяжоў”, — пра гэта ў інтэрв’ю расійскаму інтэрнэт-выданню "Газета.Ru" заявіла Еўракамісар па знешніх сувязях і палітыцы добрасуседства Беніта Ферэра-Вальднер.

Яна адзначыла, што Еўрасаюз цалкам падтрымлівае дамову паміж МВФ і Беларуссю, якая павінна дапамагчы стабілізаваць сітуацыю, і пацягнуць за сабой значныя структурныя рэформы.

“Мы таксама разглядаем усе магчымасці дадатковай падтрымкі, якую мы маглі б аказаць. Напрыклад, мы хочам сумесна з МВФ, Сусветным банкам, Еўрапейскім інвестыцыйным банкам і Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця аказаць беларускаму ўраду эканамічную падтрымку з мэтай наступнай эканамічнай лібералізацыі”, — дадала Еўракамісар.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі