Фэйк ад прапагандыстаў: "завоблачная" цана на праязны ў Берліне
Буйны прапагандысцкі тг-канал піша, што цана на праязны ў Берліне, якую "часова павысілі ўлетку да 9 еўра", застанецца такой жа і надалей. Цану называюць "завоблачнай".
Тут проста фэйк на фэйку.
Па-першае, не павысілі, а знізілі. Гаворка пра квіток на месяц. Бачна нават па фота — з 1 па 30 чэрвеня. У Мінску такі праязны сёння каштуе 95 рублёў 58 капеек. Гэта 37,8 еўра. То бок, у Беларусі — у чатыры разы даражэй, чым у Германіі!
А па-другое, праязны за 9 еўра дзейнічае не толькі ў Берліне ці нейкім іншым горадзе, а па ўсёй Германіі. То бок, за 9 еўра можна месяц колькі хочаш ездзіць па ўсёй краіне. У Беларусі, нагадаем 37,8 еўра каштуе толькі праязны на гарадскі транспарт + цягнікі гарадскіх ліній у Мінску...
І трэба ж такому здарыцца — у верасні ў Германіі праезд застанецца такім жа танным. Хаця ў Еўрасаюзе расійскі газ каштуе больш за 3 тысячы еўра за 1 тысячу кубаметраў, а для Беларусі — 128 долараў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.