ФІДЭ не здыме санкцыі з шахматыстаў Беларусі і Расіі
Шахматы, ілюстрацыйнае фота
Генасамблея ФІДЭ на пасяджэнні ў Будапешце адмовілася зняць санкцыі з шахматыстаў Беларусі і Расіі, перадае DW.
Адпаведную прапанову агучыў Кыргызстан. Супраць яе прагаласавала 41 краіна, прадстаўнікі 21 краіны падтрымалі яе, яшчэ 27 устрымаліся або адсутнічалі.
Разам з тым Генасамблея прагаласавала за тое, каб рада ФІДЭ вывучыла магчымасць дапусціць да спаборніцтваў гульцоў з РБ і РФ маладзейшых за 12 гадоў або з абмежаванымі магчымасцямі.
Беларусь і Расія былі выключаныя з Міжнароднай шахматнай федэрацыі ў 2022 годзе пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне. Шахматысты з гэтых краін фактычна засталіся па-за міжнароднымі турнірамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.