Беларуская шахматыстка атрымала расійскі пашпарт і ўвойдзе ў зборную РФ

Вольга Бадзелька

Вольга Бадзелька / championat.com

Беларуская шахматыстка Вольга Бадзелька атрымала расійскі пашпарт і ўвойдзе ў зборную РФ, паведамляе ТАСС.

Бадзелька 21 год. Яна з'яўляецца міжнародным майстрам і гросмайстрам, шматразовай чэмпіёнкай Беларусі ў розных узроставых катэгорыях. Яе называлі "секс-сімвалам беларускіх шахмат". Аднак усё змянілася пасля 2020 года.

Восенню 2021-га шахматыстка чамусьці вырашыла жыць у Расіі і выступаць за яе. У сакавіку 2023 года федэрацыя шахмат Расіі паведаміла, што Вольга Бадзелька ўвойдзе ў склад зборнай краіны. Тады спартсменка яшчэ афармляла расійскае грамадзянства, гэты працэс зацягнуўся. У РФ яе называюць "моцнай, перспектыўнай шахматысткай".

"Я беларускую мову абсалютна не ведаю, нават не імкнуся яе вучыць", гаварыла Бадзелька ў адным з інтэрв'ю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі