Фільм Канскага фэсту, натхнёны кнігай Алексіевіч, хутка пакажуць у Мінску

Фільм Канскага фэсту, натхнёны кнігай Алексіевіч, хутка пакажуць у Мінску

У кінапракат у Мінску выходзіць фільм "Дылда" рэжысёра Кантэміра Балагова, піша TUT.by. Стужка атрымала прыза за лепшую рэжысуру ў конкурсе "Асаблівы погляд" на Канскім міжнародным кінафестывалі. 

Фільм распавядае пра жыццё дзвюх маладых дзяўчат, якія вярнуліся з фронту ў пасляваенны Ленінград напрыканцы 1945 года. 

Кантэмір Балагоў — 27-гадовы расійскі рэжысёр, вучань Аляксандра Сакурава. Стужка "Дылда" — гэта другі ягоны паўнаметражны фільм. На 72-м Канскім кінафэсце (праграма "Асаблівы погляд") ён быў адзначаны адразу дзвюма ўзнагародамі — прызам за рэжысуру і прызам ФІПРЭССІ міжнароднай федэрацыяй кінапрэсы з фармулёўкай "За неверагодную эстэтыку кінамовы і ўнікальную гісторыю пра пасляваенную траўму".

Рэжысёр кажа, што на стварэнне стужкі яго натхніла кніга Святланы Алексіевіч "У вайны не жаночы твар".

Галоўныя ролі ў фільме выканалі Вікторыя Мірашнічэнка і Васіліса Пералыгіна

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі