Фільм “Мацільда” беларускім гледачам прадставіць прадусар Аляксей Разанцаў
Нашумелы фільм “Мацільда” беларускім гледачам прадставяць прадусар карціны Аляксей Разанцаў і народны артыст Расіі, выканаўца ролі імператара Сяргей Гармаш. Прэм’ерны паказ адбудзецца ў Мінску 18 кастрычніка, а ў пракат фільм паступіць 26 кастрычніка, паведамляе БЕЛТА.
Фільм апавядае пра адносіны цэсарэвіча Мікалая ІІ і балерыны Мацільды Кшэсінскай. Яшчэ да выхаду карціны ў Расіі разгарэўся скандал, бо праваслаўная царква, а таксама пэўная частка свецкага грамадства ўбачыла ў фільме абразу пачуццяў вернікаў.
Міністэрства культуры Беларусі прызнала фільм этычным і дапусціла яго ў пракат з рэйтынгам “16+”.