Фільм пра лесбійскае каханне пакажуць у Мінску

У міжнародны пракат фільм выйдзе пад назвай "Сіні — самы цёплы колер". У Мінску яго могуць паказаць бліжэй да восені. Вось што распавядае Еўрарадыё гендырэктар “Кінавідэапраката” Васіль Коктыш:


"Думаю, мы пакажам яго. Але пакуль не ведаем, хто будзе праваўладальнікам на тэрыторыі постсавецкай прасторы. Калі вызначыцца дыстрыб'ютар, будзем працаваць. Думаю, гэта будзе бліжэй да восені".


Фільм пакажуць у "Доме кіно", дзе традыцыйна паказваюць усе стужкі з Канскага кінафэсту.


Што ж да тэматыкі фільма, то тут нічога страшнага няма, мяркуе Коктыш. Яго адглядзіць камісія, якая вызначыць абмежаванне па ўзросце.


Коктыш: "Усё нармальна будзе. Будзем паказваць. Нават тое, што там... ну што рабіць, ёсць такое. Тым больш у Францыі. А мы пакажам. Як я чуў, там усё прыгожа".
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі