Фільм "Вышэй за неба" яшчэ могуць паказаць па тэлебачанні

"Перамовы вядуцца, але у іх там свае інтарэсы: прайм-тайм, рэкламны час. А ў нас патрабаванні донараў, якія не хацелі б, каб гэтае прафілактычнае кіно перарывалася рэкламай, тым больш рэкламай начных клубаў ці алкагольных напояў", — кажа Еўрарадыё каардынатар інфармацыйнай дзейнасці ПРААН у Беларусі Уладзіслаў Хількевіч.



У будучыні з тэлебачаннем так ці інакш атрымаецца дамовіцца, упэўнены ён, а пакуль фільм пакажуць онлайн у інтэрнэце. Таксама яго можна будзе спампаваць. Каб кіно паглядзела найбольш людзей, распаўсюджваць яго будуць бясплатна.



Як паведамляла Еўрарадыё, першую серыю скандальна вядомага серыяла пакажуць у нядзелю, 8 верасня, на партале tut.by.



Фота — vyshe_neba.blog.tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі