ФК "Шахцёр" падаў апеляцыю на пазбаўленне яго чэмпіёнства

Футбалісты салігорскага "Шахцёра" / vk.com/fcshakhterby
Футбалісты салігорскага "Шахцёра" / vk.com/fcshakhterby

Футбольны клуб "Шахцёр" падаў апеляцыю на пазбаўленне яго чэмпіёнства 2022 года. Такое рашэнне 10 траўня прыняў кантрольна-дысцыплінарны і па этычных пытаннях камітэт Беларускай федэрацыі футбола. Салігорскі футбольны клуб быў пакараны за дамоўныя матчы ў мінулым сезоне.

У "Шахцёры" лічаць, што "яго віна ў здзяйсненні названых КДК парушэннях не пацверджана належнымі доказамі". Да таго ж няма судовага рашэння. Таксама клуб згадвае парушэнні, дапушчаныя функцыянерамі федэрацыі. "Шахцёр" не згодны з тым, што яго пазбавілі 30 ачкоў у гэтым сезоне і 20 ачкоў у наступным, а таксама з дыскваліфікацыяй капітана каманды Мікіты Корзуна. Сцвярджаецца, што рашэнні супярэчаць дзейнаму дысцыплінарнаму кодэксу федэрацыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі