Фота дня: воданапорная вежа стала ледзяным арт-аб'ектам на Валожыншчыне

Воданапорная вежа ў Валожынскім раёне / @natbelographic
Воданапорная вежа ў Валожынскім раёне / @natbelographic

Небывалыя маразы ў Беларусі зрабілі сапраўдны арт-аб'ект з воданапорнай вежы ў вёсцы Даўгулёўшчына Валожынскага раёна. Цяпер над дамамі узвышаецца велізарная ледзяная фігура, якой з нязвычкі можна і спалохацца. Фота выклаў ТГ-канал National Belographic. Выглядае зачаравальна!

Фото дня: водонапорная башня стала ледяным арт-объектом на Воложинщине
@natbelographic
Фото дня: водонапорная башня стала ледяным арт-объектом на Воложинщине
@natbelographic
Фото дня: водонапорная башня стала ледяным арт-объектом на Воложинщине
@natbelographic

Сёння другія суткі як у Беларусі пацяплела — 21 лютага па краіне 0 +2, і такі прагноз сіноптыкі даюць на ўвесь тыдзень. Таму лёд на вежы хутка абрынецца. Думаем, гэта будзе таксама відовішчна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі